2 траўня 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацарэвіч: Цяперашняя пагроза з боку Расеі патрабуе рашучага адказу

1
Антоні Мацарэвіч: Цяперашняя пагроза з боку Расеі патрабуе рашучага адказу
АНТОНІ МАЦАРЭВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Напружанасць у рэгіёне расце з моманту ўварвання РФ у Грузію ў 2008 годзе.

Пра гэта міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч сказаў у інтэрв'ю «Радыё Польшча» з нагоды Дня Войска польскага.

«Існуе прымаўка, што Расея ніколі не была настолькі моцная, наколькі кажа сама пра сябе, і не была такая слабая, як бы не жадалі тыя, хто за ёй назірае», - адзначыў польскі міністр.

Кіраўнік абароннага ведамства падкрэсліў, што напружанасць у рэгіёне расце з моманту ўварвання Расеі ў Грузію ў 2008 годзе. З ягоных слоў, свет усё больш пераконваецца ў тым, што «Масква не паважае нормы міжнароднага права і, як правіла, кіруецца гвалтам для падзелу тэрыторый».

«Толькі рашучасць і сіла можа спыніць расейскую агрэсію», - сказаў Антоні Мацарэвіч. Ён сказаў, што таму прынятыя на саміце NATO ў Варшаве пастановы былі вельмі важныя.

Таксама міністр абароны Польшчы пракаментаваў пастанову аб удзеле польскіх войскаў у барацьбе з ІДзІЛ на паўднёвым флангу. З ягоных слоў, гэта было неабходна.

Антоні Мацарэвіч адзначыў, што калі б не стабільнасць польскай нацыі, у кантэксце разумення таго, што Польшчы трэба павялічыць колькасць войска, і што хаўрус з ЗША ляжыць у дзяржаўных інтарэсах Варшавы, то гарантыі бяспекі, якой з'яўляюцца войскі NATO і ЗША, у Польшчы не было б.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках