2 траўня 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Твіт Барака Абамы стаў самым папулярным у гісторыі

Твіт Барака Абамы стаў самым папулярным у гісторыі
БАРАК АБАМА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пад цытатай з Нэльсана Мандэлы былы прэзідэнт ЗША сабраў амаль тры мільёны падабаек.

Твіт былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы пасля беспарадкаў у Шарлотсвіле стаў самым папулярным у гісторыі мікраблогаў. У публікацыі Абама працытаваў Нэльсана Мандэлу - першага чарнаскурага прэзідэнта Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. Пост Абамы набраў амаль тры мільёны падабаек.

«Ніхто не нараджаецца з нянавісцю да іншага чалавека праз колер скуры, яго паходжанне або рэлігію», - напісаў былы кіраўнік Белага дома.

12 жніўня ў горадзе Шарлотсвіл, штат Вірджынія, адбыліся сутыкненні паміж ультраправымі і іх праціўнікамі. Падчас беспарадкаў у праціўнікаў мітынгуючых нацыяналістаў на вялікай хуткасці заехаў аўтамабіль. Загінула адна жанчына, блізу двух дзясяткаў параненыя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп першапачаткова асудзіў гвалт, як ён выказаўся, «з многіх бакоў», што выклікала крытыку ў ягоны адрас. Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што акцыя правых была ўзгодненая. А вось іх праціўнікі дазволу не мелі і паводзілі сябе вельмі агрэсіўна, мяркуе кіраўнік Белага дома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках