2 траўня 2024, Чацвер, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ўшанавалі памяць беларускага патрыёта Леаніда Баразны

2
Актывісты ўшанавалі памяць беларускага патрыёта Леаніда Баразны
ЛЕАНІД БАРАЗНА

На акцыю ў гонар аднаго з лідараў нацыянальнага адраджэння з'ехаліся актывісты з Менску, Барысава і Воршы.

15 жніўня споўнілася 45 гадоў з таго дня, калі быў забіты Леанід Баразна - мастак, адзін з лідараў нацыяналістычнага руху.

У гэты дзень рух салідарнасці «Разам» на магіле выдатнага дзеяча адраджэння ў горадзе Талачын Віцебскай вобласці правёў акцыю ў ягоны гонар, у якой узялі ўдзел грамадскія актывісты з Бабра, Барысава, Воршы, Менска, паведамляе сустаршыня руху Алена Таўстая.

На пачатку акцыі святар Беларускай Аўтакефальнай Царквы айцец Вікенцій прачытаў памінальную малітву.

Пранікнёныя словы пра Леаніда Баразну прагучалі з вуснаў мастакоў суполкі «Пагоня» Міколы Купавы, Алеся Пушкіна, Генадзя Драздова.

Генадзь Драздоў агучыў ініцыятыву стварэння грамадскага фонду мастацка-культурнай спадчыны імя Леона Баразны.

У сваім выступе Алена Таўстая адзначыла, што сёння, ва ўмовах пераследу патрыётаў існуючым рэжымам і пагрозы страты незалежнасці нашай краіны, асабліва актуальна гучаць словы Леаніда Баразны: «Нават калі немагчыма дыхаць, трэба пашыраць беларускасць праз міжчалавечыя стасункі».

На акцыі выступілі таксама старшыня аршанскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы» Юры Нагорны, рэжысёр Аляксей Туровіч, паэт і бард Зміцер Захарэвіч, пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць мастака хвілінай маўчання, усклалі кветкі і запалілі свечкі на яго магіле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках