2 траўня 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук абвясціў сябе нашчадкам Рурыкавічаў і выставіў прэтэнзіі да Расеі

20
Гамяльчук абвясціў сябе нашчадкам Рурыкавічаў і выставіў прэтэнзіі да Расеі

Называе сябе беларускі «княжыч» арыгінальна - Сяргей Раманаў Рурык.

У мэрыю расейскага горада Уладзімір прыйшоў ліст ад жыхара Гомеля. Мужчына патрабуе ад горада грошай за карыстанне гербам. Піша, што ён нашчадак Рурыкавічаў, таму, маўляў, прэтэндуе на свой адсотак.

Называе сябе беларускі «княжыч» арыгінальна - Сяргей Раманаў Рурык. Пры гэтым сапраўднае прозвішча яго Бандарэнка, сам ён жыве ў Гомелі, але чаму ўважае сябе за знакамітага нашчадка, не вядома. Прынамсі, у перапісцы Сяргей не змог падаць ніякіх довадаў. У якасці аргументу «Раманаў-Рурык-Бандарэнка» параўноўвае сваю фатаграфію з партрэтам Вялікага князя Міхаіла Раманава, паведамляе расейскі партал kluch.media.

Сяргей называе дынастыю Рурыкавічаў «бацькавай сям'ёй» і ўважае сябе за яе правапераемніка. А заадно і за правапераемніка сям'і Раманавых.

Акрамя таго, ён патрабуе прызнаць, што герб уладзімірскіх князёў ў 1992 годзе быў прысвоены Уладзіміру незаконна. А паколькі Сяргей - законны спадчыннік князёў і цароў, то маўляў, хай горад плаціць яму за выкарыстанне льва на сваім гербе.

«Раманаў Рурык» патрабуе 0,15% ад гарадскога бюджэту. Напрыклад, у 2016 годзе бюджэт Уладзіміра склаў блізу $110 млн, так што «раялці за герб» маглі б скласці блізу $165 тысяч.

Незразумела, ці то мужчына з Гомеля троліць уладзімірскіх чыноўнікаў, ці то мае праблемы з псіхікай. Раней ён ужо пісаў запыты ў рознага кшталту інстанцыі. Часам падпісваў іх так: «Раманаў Рурык князь Манамах Другі Сяргей Арсеньевіч». Адрас быў пазначаны як «вул. Савецкая, горад Гомель, Чарнігаўскае княства, Кіеўская Русь».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках