2 траўня 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала вядомай актрысы Веры Глаголевай

27
Не стала вядомай актрысы Веры Глаголевай
ВЕРА ГЛАГОЛЕВА
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Актрыса і рэжысёрка памерла ў ЗША на 62-м годзе жыцця.

Расейская актрыса і рэжысёрка Вера Глаголева памерла ў ЗША. Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на акторку Ларысу Гузееву і ТАСС са спасылкай на некалькі крыніц у кінематаграфічных колах.

«Так, гэта, на жаль, праўда», - сказаў суразмоўца ТАСС.

Пра смерць Глаголевай паведамляе таксама «Московский комсомолец» са спасылкай на блізкую да сям'і актрысы крыніцу. Са слоў суразмоўцы МК, яна магла памерці ад анкалагічнага захворвання.

У Саюзе кінематаграфістаў і ў Гільдыі актораў Расеі пакуль не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Вера Глаголева нарадзілася ў Маскве 31 студзеня 1956 года. Яна сыграла амаль у 50 кінастужках, у тым ліку ў такіх фільмах як «Шчыра Ваш...» (1985), «Прышлыя з нябёс» (1986), «Бедная Саша» (1997), тэлесерыяле «Марасейка, 12» (2000 ) і іншых.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках