1 траўня 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў вярхах войска напярэдадні «Захад-2017»

12
Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў вярхах войска напярэдадні «Захад-2017»

Дыктатар змяніў начальніка сувязі Генштаба і кіраўніка транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны.

Стала вядома аб тым, што памянялася кіраўніцтва некаторых падраздзяленняў беларускага Міністэрства абароны. Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра два новыя прызначэнні на кіруючыя пасады вайскова-абароннага сектара краіны.

16 жніўня ўказам Лукашэнкі новым начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба ўзброеных сілаў прызначаны Алег Мішчанка.

Яшчэ адным указам дыктатара, падпісаным гэтай самай датай - 16 жніўня абнавілася кіраўніцтва аднаго з дэпартаментаў Міністэрства абароны. Так на пасаду начальніка Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны быў прызначаны Юры Шаплаўскі.

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Многія беларускія і еўрапейскія палітыкі, а таксама вайскоўцы ўважаюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

Беларусы абураныя ўцягваннем сваёй краіны ў геапалітычныя гульні агрэсіўнага суседа з Усходу. 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках