1 траўня 2024, Серада, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць на выходных трапічную спякоту

Сіноптыкі абяцаюць на выходных трапічную спякоту

У суботу на поўдні краіны чакаецца +34°С.

17 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +23..+29°С, на поўдні +30..+31°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

18 жніўня ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+19°С, максімальная ўдзень +24..+30°С, на поўдні да +32°С.

19 жніўня ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, удзень на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +15..+20°С, максімальная ўдзень +26..+32°С, на поўдні да +34°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках