1 траўня 2024, Серада, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі адбылася акцыя з патрабаваннем скасаваць вучэнні «Захад-2017»

7
У Брусэлі адбылася акцыя з патрабаваннем скасаваць вучэнні «Захад-2017»

Беларусы выйшлі да будынка Еўракамісіі з плакатамі «Стоп Пуцін!».

Сёння ў Брусэлі насупраць будынку Еўракамісіі адбылася акцыя пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017». Пра гэта Charter97.org паведаміў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.

У акцыі ўзялі ўдзел больш за дзясятак чалавек. Пратэстоўцы трымалі плакаты «Стоп Пуцін!», «Стоп вайна!», «Не вучэнням «Захад-2017!».

Акрамя таго, пратэстанты таксама патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў - Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенку і Ігара Комліка.

Падчас акцыі мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра вучэнні.

«Людзі задавалі дадатковыя пытанні. Многія, у тым ліку работнікі Еўракамісіі, выказвалі сваю падтрымку. Адчуваецца, што ў ЕЗ усведамляюць памер пагрозы, якая зыходзіць ад Пуціна», - распавёў Дзяніс Казакевіч.

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні, але ўжо цяпер гэтая тэма стала адной з галоўных у сусветных медыях.

Незвычайны характар будучых вучэнняў, якія больш нагадваюць «мяккую акупацыю» краіны, быў адзначаны яшчэ тады, калі стала вядома: для перакідання расейскага кантынгенту ў Беларусь задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Цяпер шматлікія беларускія і еўрапейскія палітыкі, а таксама вайскоўцы мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

Беларусы абураныя ўцягваннем сваёй краіны ў геапалітычныя гульні агрэсіўнага суседа з Усходу. 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках