1 траўня 2024, Серада, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent патаннела да $50,2 за барэль

2
Нафта Brent патаннела да $50,2 за барэль

Кошты нафты знізіліся да мінімальнага ўзроўню за апошнія тры тыдні.

Кошты нафты эталонных марак апускаюцца ў чацвер і знаходзяцца на мінімальным узроўні за апошнія тры тыдні паводле звестак аб павелічэнні здабычы ў ЗША да максімальнага ўзроўню за два гады. Кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 14:32 паводле беларускага часу ў чацвер апусціўся на $0,1 (0,2%) - да $50,17 за барэль, паведамляе interfax.ru.

Кошт ф'ючэрса на нафту WTI на верасень на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) паменшыўся дагэтуль на $0,17 (0,36%) - да $46,61 за барэль.

Як паказалі апублікаваныя ў сераду звесткі Мінэнэрга ЗША, здабыча нафты ў краіне на мінулым тыдні павялічылася на 79 тысяч барэляў за дзень (б/д) - да 9,502 млн б/д, максімуму з сярэдзіны ліпеня 2015 года.

Тым часам, запасы нафты ў ЗША за тыдзень зменшыліся на 8,9 барэляў, што ўдвая перасягнула зніжэнне, якое чакалі экспэрты S&P Global Platts (3,6 млн барэляў).

Сітуацыя, пры якой нафтаздабываючыя кампаніі ЗША навучыліся атрымліваць прыбытак нават пры коштах, ніжэйшых за $50 за барэль, а таксама перспектыва аднаўлення здабычы ў краінах АПЕК у другім квартале наступнага года не дасць нафтавым каціроўкам падняцца вышэй за $60 за барэль, мяркуюць аналітыкі Citigroup Inc.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках