1 траўня 2024, Серада, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Барсэлоны мікрааўтобус уехаў у натоўп

11
У цэнтры Барсэлоны мікрааўтобус уехаў у натоўп
ФОТА: AVANTI NEWS/TWITTER.COM

Паліцыя места афіцыйна прызнала здарэнне за тэракт.

У цэнтры Барсэлоны на пешаходнай вуліцы Рамбла ў натоўп людзей уехаў мікрааўтобус, паведамляе выданне 20 minutos са спасылкай на інфармацыю мясцовай паліцыі. У выніку здарэння, паводле звестак выдання El Pais, загінуў, сама менш адзін чалавек, яшчэ 20 - атрымалі раны, паведамляе РБК.

Месца, на якім адбыўся інцыдэнт, удакладняецца ў Twitter мясцовых аварыйных службаў, ачэпленае. Людзям раяць унікаць гэтага абшару. Супрацоўнікі аварыйных службаў таксама папрасілі ўлады Каталоніі замкнуць найбліжэйшыя да месца здарэння станцыі метро і грамадскага транспарту. Пазней у сувязі з падзеямі ў Барсэлоне замкнуліся ўсе станцыі метро. Паліцыя места афіцыйна прызнала здарэнне за тэракт.

Акрамя таго, пасля інцыдэнту, як паведамляе TV3, у адну з рэстарацый горада ўварваліся два ўзброеныя мужчыны. Паводле інфармацыі крыніц тэлеканала, яны забарыкадаваліся ў памяшканні. Паводле папярэдніх звестак, менавіта яны былі датычныя да аварыі на вуліцы Рамбла. Таксама страляніна адбылася на рынку Бакерыя, адзначае El Periodico.

Кіроўца мікрааўтобуса, які ўехаў у натоўп, удакладняе выданне Efe, выйшаў з аўтамабіля і ўцёк з месца здарэння. Паводле відавочцаў, піша El Pais, фургон збочыў на пешаходную вуліцу ў час, калі людзі пераходзілі дарогу на святлафоры. Цяпер, як растлумачылі афіцыйныя крыніцы выдання ў праваахоўных органах, паліцыя пачала аперацыю злову зламысніка.

Амбасада Беларусі ў Гішпаніі ўдакладняе, ці ёсць сярод пацярпелых у Барсэлоне беларусы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках