1 траўня 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Глыбокім зноў зацвілі вішні

5
Фотафакт: у Глыбокім зноў зацвілі вішні
ФОТА: NN.BY

Праз анамальнае надвор'е ў Глыбокім можна зноў праводзіць вішнёвы фестываль.

Бывалі адзінкавыя выпадкі і ў мінулыя гады, калі ў жніўні ў Глыбокім (Віцебскай вобласці) на вішнях з'яўляліся асобныя суквецці. А сёння ў раёне малочна-кансэрвавага камбіната, на вуліцы Леніна (былой Віленскай), каля дома №117 на адным-другім-трэцім дрэве можна ўбачыць па два дзесяткі суквеццяў, піша nn.by. Паўсотні крокаў - каля дома №113 таксама зацвілі вішні. На цотным баку вуліцы, праз метраў 300, каля дома №112, таксама на вішні - кветкі.

«Год у нас тут нейкі анамальны! Ніколі ў ліпені ўжо не знаходзіў у лесе махавікоў, якія звычайна сустракаюцца толькі ў верасні. А вось і лісічкі, раптам, выраслі там, дзе ніколі не раслі. З аднаго месца - вядро! І нарэшце, вішні расцвілі ў жніўні і можна праводзіць зноў вішнёвы фестываль...» - распавёў Уладзімір Скрабатун.

ПАЖОЎКЛЫ БУЛЬБОЎНІК І ВІШНІ Ў КВЕЦЕНІ.
ТАЯ САМАЯ ВІШНЯ - ГАЛІНКІ З СУКВЕЦЦЕМ.
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках