2 траўня 2024, Чацвер, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Беларусі будзе да 34 градусаў цяпла

1
На выходных у Беларусі будзе да 34 градусаў цяпла
ФОТА: TUT.BY

У найбліжэйшыя дні захаваецца гарачае, з дажджамі і навальніцамі, надвор'е.

У другой палове дня 17 жніўня (да 18 гадзін) амаль ва ўсёй Менскай, Віцебскай і Берасцейскай вобласці, на захадзе Гомельшчыны і Магілёўшчыны чакаюцца навальніцы з моцным ветрам (парывы да 20 метраў у секунду), месцамі - град (у сталіцы - моцныя ліўні). Сіноптыкамі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Спрыяльнае надвор'е чакаецца толькі пасля 23.00.

Пра гэта ў Facebook піша начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 18 жніўня, у Гомельскай вобласці тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў са знакам плюс (дажджы і навальніцы прагназуюцца пераважна ў Менскай, Віцебскай і Берасцейскай абласцях). У суботу ўжо практычна ва ўсёй краіне ўдзень будзе ад +28 да +34 (у Менску - 30-31 градус цяпла), уначы - ад +15 да +20, ападкі магчымыя толькі месцамі. У нядзелю, 20 жніўня, спёка пачне адступаць на ўсход. У начны час будзе 15-20 цяпла, у дзённы - 23-29 градусаў, на ўсходзе - да +34. Дажджы чакаюцца пераважна на захадзе краіны, месцамі - навальніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках