2 траўня 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічная «свабода» ў Беларусі - як у Афганістане і КНДР

2
Эканамічная «свабода» ў Беларусі - як у Афганістане і КНДР

Прасцей кажучы, звестак пра такое паняцце ў нашай краіне экспэрты не знайшлі.

Складаючы карту Эканамічнай свабоды свету Fraser institute не знайшоў звестак па Беларусі, нягледзячы на тое, што пры яе складанні карыстаўся гадавой справаздачай Сусветнага банка, паведамляе thinktanks.by.

Пры гэтым усе суседнія з Беларуссю краіны на карце вылучаны колерам, што вызначае ўзровень іх эканамічнай свабоды. Так Літва і Латвія вылучаныя як найбольш свабодныя. У Польшчы другая катэгорыя эканамічнай свабоды, у Расеі - трэцяя.

Паводле вынікаў 2016 года Беларусь (адзіная краіна ў Еўропе), Грэнландыю, КНДР, Афганістан, Ірак і шэраг афрыканскіх краін Fraser institute вылучыў шэрым колерам, як дзяржавы, па якіх у складальнікаў звестак няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках