2 траўня 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея заблакавала «Савушкін прадукт» і рагачоўскую згушчонку

23
Расея заблакавала «Савушкін прадукт» і рагачоўскую згушчонку
Фота: onliner.by

Рассельгаснагляд абвясціў пра новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Заява апублікаваная на сайце ведамства.

З 18 жніўня Рассельгаснагляд уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі на тэрыторыю РФ прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў:

1. ААТ «Вітконпрадукт» (паўторнае выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі - 2017/08/07);

2. ААТ «Малочныя горкі» (паўторнае выяўленне ў пітным малацэ наяўнасці рэшткаў лінкаміцына - 2017/08/09);

3. ААТ «Рагачоўскі МКК» (паўторнае выяўленне ў згушчаным малацэ наяўнасці рэшткаў лінкаміцына - 2017/08/09);

4. ААТ «Савушкін прадукт» (паўторнае выяўленне ў сухой малочнай сыроватцы наяўнасці рэшткаў тылазіна - 2017/08/09).

У ведамстве паведамілі, што ў выпадку паступлення ў Расею з Беларусі прадукцыі згаданых прадпрыемстваў, адгружанай да даты ўвядзення часовых абмежаванняў, рашэнне аб пропуску такіх грузаў будзе прымацца ў звычайным рэжыме.

Акрамя таго, у сувязі з выяўленнем парушэнняў патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ, з сённяшняга дня ўводзіцца рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі, што выпрацоўваецца пяццю беларускімі прадпрыемствамі:

1. СП ТАА «Бак» (выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны - 2017/08/07);

2. СААТ «Белавежскія сыры» (выяўленне рэшткаў салінаміцына ў сыры - 2017/08/10);

3. ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» (выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны - 2017/08/07);

4. ААТ «Здравушка-Мілк» (выяўленне ў малацэ наяўнасці рэшткаў тылазіна - 2017/08/11, цыпрафлаксацына - 2017/08/10);

5. ААТ «Менскі малочны завод №1» (выяўленне ў малацэ рэшткаў лінкаміцына - 2017/08/11).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках