3 траўня 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як кіроўца BMW не саступаў дарогу «Майбаху» Лукашэнкі

49
Як кіроўца BMW не саступаў дарогу «Майбаху» Лукашэнкі

Ахова відавочна не чакала такога развіцця падзей.

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім серабрысты «БМВ» не саступае дарогу картэжу Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.

Яго размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларускі незалежны тэлеканал «Белсат».

«Майбах» дыктатара ў суправаджэнні аўто аховы спрабуе паскорыцца на загружаным праспекце Пераможцаў, пераязджаючы ў крайнюю левую паласу перад скрыжаваннем з праспектам Машэрава. Але адзін кіроўца - ці з няўважлівасці, ці адмыслова - не прапускае картэж. Ён ігнаруе сігналы аўто суправаджэння і ў рэшце вымушае ахову сарвацца на крык.

Заўважым, што на аўто Лукашэнкі няма сцяжка - значыць, аўтамабіль проста пераганялі з месца на месца.

Відэа, мяркуючы з расліннасці на вуліцы, не зусім свежае - магчыма, вясновае.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках