3 траўня 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая генеральная пракурорка ўцякла з Венесуэлы

4
Былая генеральная пракурорка ўцякла з Венесуэлы
ЛУІЗА АРТЭГА
ФОТА: WIKIPEDIA

Знятая з пасады генпракурора Луіза Артэга прыбыла на прыватным самалёце ў Калумбію.

Праз два тыдні пасля звальнення з пасады генеральнага пракурора Венесуэлы Луіза Артэга, нягледзячы на забарону пакідаць краіну, паляцела ў Калумбію. Спачатку яна разам са сваім мужам, дэпутатам Хэрманам Ферэра прыбыла марскім шляхам на размешчаную каля венесуэльскага ўзбярэжжа нідэрландскую выспу Аруба, а затым прыляцела на прыватным самалёце ў аэрапорт сталіцы Калумбіі Баготу. Пра гэта ў пятніцу, 18 жніўня, паведаміла калумбійская міграцыйная служба, паведамляе Нямецкая хваля.

У пачатку жніўня Артэга, якая абвінавачвала Мадуру ў парушэнні канстытуцыі, была знятая з пасады генпракурора. У доме Артэгі былі праведзеныя ператрусы, Вярхоўны суд выдаў ордэр на арышт ейнага мужа паводле абвінавачвання ў карупцыі.

Мадура пазбавіў парламент краіны ўлады

Луіза Артэга неаднаразова спрабавала прадухіліць правядзенне ў канцы ліпеня 2017 года ў Венесуэле выбараў у Канстытуцыйную асамблею. Новы орган улады амаль цалкам складаецца з прыхільнікаў прэзідэнта-сацыяліста Нікаласа Мадуры, якога апазіцыя абвінавачвае ў спробе ўстанавіць дыктатуру ў Венесуэле. Апазіцыя байкатавала галасаванне, дзясяткі дзяржаў адмовіліся прызнаваць яго вынікі.

У пятніцу, 18 жніўня, дэмакратычна абраны парламент Венесуэлы, апазіцыйны ў дачыненне да прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры, быў афіцыйна пазбаўлены ўсіх паўнамоцтваў. Адпаведны ўказ прыняла новаўтвораная Канстытуцыйная асамблея, якая ўзяла на сябе ўсю парламенцкую ўладу ў краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках