3 траўня 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах патрабавалі вызваліць Ігара Комліка

У Баранавічах патрабавалі вызваліць Ігара Комліка
Рыгор Грык

Актывіст Рыгор Грык заклікаў да салідарнасці з лідарамі незалежных прафзвязаў.

Актывіст незалежнага прафзвязу РЭП Рыгор Грык запісаў відэазварот на фоне афішнай тумбы ў Баранавічах, залепленай нумарам газеты «Працоўная салідарнасць» з заклікам вызваліць палітвязня Ігара Комліка.

У відэазвароце Рыгор Грык выказваецца супраць пераследу незалежнага прафзвязнага руху ў Беларусі:

«Актывісты незалежнага прафзвязу РЭП Баранавічаў выступаюць супраць таго, што пачаліся рэпрэсіі ў дачыненні да прафзвязу РЭП і яго кіраўнікоў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, які цяпер сядзіць у турме. Свабоду Ігару Комліку!»

Пасля прамовы камера змяняе фокус, і на другім плане мы бачым друкаванае выданне прафзвязу РЭП «Працоўная салідарнасць», налепленае на афішную тумбу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках