3 траўня 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адправілі ва Украіну першую партыю вугалю

6
ЗША адправілі ва Украіну першую партыю вугалю

Кантракт прадугледжвае пастаўку Украіне да канца года 700 тысяч тон гэтага віду паліва.

ЗША адправілі ва Украіну першую партыю вугалю ў рамках пагаднення ўкраінскага «Центрэнерго» з амерыканскай Xcoal Energy & Resources, паведаміла пасольства Украіны ў ЗША на сваёй старонцы ў Facebook.

«Ва Украіну адправілі першую партыю амерыканскага вугалю. Пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы ўзяў удзел у цырымоніі адпраўкі амерыканскага энэргетычнага вугалю для патрэб ПАТ «Центрэнерго» ў марскім порце Балтымор (ЗША). З амерыканскага боку ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра гандлю ЗША Ізраэль Эрнандэс, памочнік міністра энэргетыкі ЗША ў міжнародных пытаннях Уэлс Грыфіт і кіраўніцтва кампаніі Xcoal», - гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак кіраўнік украінскай кампаніі «Центрэнерго» Алег Казенка паведаміў пра падпісанне кантракту з амерыканскай Xcoal Energy & Resources у мэтах выканання дамоўленасцей паміж прэзідэнтамі Украіны і ЗША.

Кантракт прадугледжвае пастаўку Украіне да канца года 700 тысяч тон энэргетычнага вугалю. У пачатку верасня чакаецца прыбыццё карабля з першай партыяй аб'ёмам 85 тысяч тон, а да канца верасня будзе яшчэ адна партыя аб'ёмам 125 тысяч тон, у далейшым да канца года чакаецца прыбыццё аднаго-двух караблёў штомесяц. У Кіеве заявілі, што дзякуючы амерыканскаму вугалю разлічваюць без праблем прайсці ацяпляльны сезон 2017-2018 гадоў.

Кошт першай партыі амерыканскага вугалю складзе 113 даляраў за тону з улікам дастаўкі ў адэскі порт, цана будзе вар'іравацца ад пастаўкі да пастаўкі, паведаміў кіраўнік украінскай дзяржкампаніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках