4 траўня 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні Менск ператворыцца ў Венецыю?

2
На гэтым тыдні Менск ператворыцца ў Венецыю?

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні.

22 жніўня чакаецца воблачна з праясненнямі. Удзень на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер паўночна-заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +16... +22°С, на ўсходзе Магілёўскай вобласці да +25°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

23 жніўня ўначы ва ўсходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, ва ўсходніх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8... +14°С, максімальная ўдзень +13... +19°С, на паўднёвым захадзе да +21°С.

24 жніўня ўначы і раніцай на большай частцы, днём пераважна на паўночна-ўсходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, чакаюцца моцныя дажджы, моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... +14°С, максімальная ўдзень +13... +20°С, на паўднёвым захадзе да +22°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках