3 траўня 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя краіны з самым хуткім інтэрнэтам

11
Названыя краіны з самым хуткім інтэрнэтам

Беларусь аказалася на 52-м радку.

Сэрвіс і дадатак Speedtest з'яўляюцца найбольш папулярным спосабам вызначэння рэальнай хуткасці злучэння з інтэрнэтам. Штодня імі карыстаюцца сотні тысяч карыстальнікаў, дазваляючы распрацоўшчыкам збіраць статыстыку пра стан мабільнага і праваднога сеціва ва ўсім свеце, піша lifehacker.ru.

На падставе атрыманых звестак Speedtest перыядычна публікуе спісы краін з самым хуткім падключэннем да Сеціва. Рэйтынгі гэтыя не толькі цікавыя, але і карысныя. Напрыклад, калі вы аддалены работнік і плануеце падарожжа, то будзеце ведаць, што ў Вугоршчыне можна разлічваць на якасны мабільны інтэрнэт, а, напрыклад, Літва з'яўляецца адным з лідараў у хуткасці праваднога доступу.

Краіны з самым якасным мабільным пакрыццём:

1. Нарвегія (52,59 Мбіт/с).

2. Нідэрланды (46,94 Мбіт/с).

3. Вугоршчына (46,24 Мбіт/с).

4. Сінгапур (45,99 Мбіт/с).

5. Мальта (44,84 Мбіт/с).

6. Аўстралія (44,64 Мбіт/с).

7. ААЭ (43,98 Мбіт/с).

8. Паўднёвая Карэя (42,09 Мбіт/с).

9. Бельгія (37,81 Мбіт/с).

10. Ісландыя (36,84 Мбіт/с).

Беларусь аказалася ў гэтым рэйтынгу на 69-м радку (15,80 Мбіт/с), Расея - на 72-й (15,60 Мбіт/с), а Украіна - на 109-м (8,46 Мбіт/с).

Краіны з самым хуткім доступам да Сеціва па правадных камунікацыях:

1. Сінгапур (154,38 Мбіт/с).

2. Паўднёвая Карэя (125,69 Мбіт/с).

3. Ганконг (117,21 Мбіт/с).

4. Ісландыя (110,52 Мбіт/с).

5. Румынія (91,48 Мбіт/с).

6. Макаа (80,11 Мбіт/с).

7. Швейцарыя (74,20 Мбіт/с).

8. Швецыя (73,66 Мбіт/с).

9. ЗША (70,75 Мбіт/с).

10. Літва (67,29 Мбіт/с).

Украіна заняла 39-е месца (34,20 Мбіт/с), Расея - 40-е (34,02 Мбіт/с), а Беларусь - 52-е (24,67 Мбіт/с).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках