Менгарвыканкам: 60% менскіх школ будуць пачынаць заняткі а 9.00
12- 28.08.2017, 12:08
- 14,413
Школы, якія займаюцца ў дзве змены, урокі пачнуць а 8.30.
Блізу 60% менскіх школ будуць пачынаць заняткі а 9.00, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта адукацыі Менгарвыканкама Міхаіл Мірончык, паведамляе БелТА.
Са слоў Міхаіла Мірончыка, педагогі гатовы працаваць па абноўленых вучэбных праграмах і новаму графіку.
«Мы вызначыліся так: тыя школы, якія працуюць у адну змену, будуць пачынаць заняткі а 9.00, тыя школы, якія займаюцца ў дзве змены, урокі пачнуць а 8.30. Калі казаць у адсоткавых суадносінах, то гэта 60% да 40%», - адзначыў ён.