3 траўня 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Саакашвілі: гераічны супраціў грузінскага войска спыніў расейцаў

5
Міхаіл Саакашвілі: гераічны супраціў грузінскага войска спыніў расейцаў
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА З САЙТА RBC.UA

У гэтыя дні ў 2008 годзе пачалося поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў у Грузію.

Пра падзеі тых дзён успамінае былы прэзідэнт Грузіі, былы кіраўнік Адэскай абладміністрацыі Украіны Міхаіл Саакашвілі. Ён напісаў у «Фэйсбуку»:

- Тры тысячы адзінак бронетэхнікі ўварвалася ў Грузію. Агулам у аперацыі ўдзельнічала 80 тысяч жаўнераў рэгулярных войскаў і наймітаў, а ўжо 8 жніўня нас пачалі кругласутачна бамбіць 200 самалётаў. Мэтай аперацыі быў захоп Тбілісі, зрынанне ўлады, каб скончыць паспяховы рэфарматарскі эксперымент і знішчыць грузінскую дзяржаўнасць.

Атака заспела нас знянацку: большасць грузінскіх афіцэраў былі ў адпачынку, самая баяздольная частка войска - у Іраку, амаль увесь урад і парламент адсутнічалі. Я сам перапыніў сямейны адпачынак і вярнуўся з-за мяжы за некалькі дзён праз сумнеўную актыўнасць на ўжо кантраляванай расейцамі тэрыторыі.

Сілы былі надта няроўныя, але дзякуючы гераічнаму супраціву грузінскага войска мы змаглі затрымаць ворага і ён страціў каштоўныя для яго некалькі дзён, пакуль міжнародная супольнасць нарэшце прачнулася і Злучаныя Штаты пачалі вайскова-гуманітарную аперацыю, спыніўшы пуцінскія сілы на подступах да Тбілісі.

Вельмі важным было тое, што сотні тысяч нашых грамадзян выйшлі на вуліцы, паказаўшы адзінства супраць агрэсіі, а лідары трох краін Балтыі і Украіны на самалёце Леха Качыньскага прыляцелі і сталі побач з народам. Грузія цудам уратавалася і стала развівацца яшчэ больш хуткімі тэмпамі. Пуцін не змог выканаць ніводнай са сваіх стратэгічных мэтаў да 2012 года, але гэта ўжо іншая гісторыя.

У гэтыя дні я схіляюся перад усімі жаўнерамі і проста мірнымі жыхарамі - ахвярамі гэтага нападу. Наша барацьба прадаўжаецца, і мы пераможам!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках