БПЦ пераклала на беларускую мову Новы Запавет
8- 1.09.2017, 19:57
- 17,385
Выданне будзе прэзентаванае 2 верасня ў Полацку.
Беларуская праваслаўная царква пераклала на беларускую мову Новы Запавет. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ.
«Такога яшчэ не было ў Беларусі», - цытуе ягоныя словы БелТА.
Пры гэтым вядома, што перакладаў на беларускую мову Новага Запавету існуе блізу дзясятка. Іх рабілі праваслаўныя, каталікі і пратэстанты.
Мітрапаліт Павел адзначыў, што БПЦ скончыла «шматгадовую працу».
Новы запавет ужо выдадзены, яго прэзентуюць 2 верасня ў Полацку падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.