Данкверту прыйшлася не даспадобы беларуская малочная прадукцыя
9- 10.09.2017, 10:19
- 17,762
Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай прадукцыі з аднаго з прадпрыемстваў Беларусі.
Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі сухога малака, сыру і масла з Капыльскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Беларусі, паведамляецца interfax.by.
Пастаўкі прадукцыі з гэтага прадпрыемства з канца траўня знаходзіліся на ўзмоцненым лабараторным кантролі ў сувязі з аднаразовым парушэннем патрабаванняў РФ і ЕАЭС.
Забарону Рассельгаснагляд уводзіць, як правіла, пры паўторным парушэнні.
Адпаведны загад Рассельгаснагляду датаваны 7 верасня 2017 года.