3 траўня 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка памілаваў галоўнага карупцыянера Камянецкага раёна

29
Лукашэнка памілаваў галоўнага карупцыянера Камянецкага раёна
АНДРЭЙ ПІСАРЫК

Экс-кіраўніка райвыканкама вызвалілі ад адказнасці на ўказ дыктатара.

Пракуратура Берасцейскай вобласці спыніла справаводства паводле крымінальнай справы ў дачыненні да экс-старшыні Камянецкага райвыканкама Андрэя Пісарыка, які абвінавачваўся ў перавышэнні і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе tut.by.

Як устанавілі следчыя, былы чыноўнік са снежня 2009 да 16 снежня 2015 года даваў незаконныя загады кіраўнікам шэрагу суб'ектаў гаспадарання Камянецкага раёна аб выдачы яму на бязвыплатнай аснове матэрыяльных каштоўнасцяў і выкананні паслуг. Сваімі дзеяннямі ён прычыніў шкоду на суму крыху больш за 4 тысячы рублёў.

Акрамя таго з 3 студзеня 2012 года да 2 снежня 2015 года ён неаднаразова выкарыстаў аўтамабілі Камянецкага райвыканкама для паездак у неслужбовы мэтах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, а таксама прычыненне Камянецкаму райвыканкаму шкоды на агульную суму 3 030 рублёў.

У дачыненні да былога кіраўніка распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт. 424 КК) і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 426 КК).

Падчас расследавання Андрэй Пісарык цалкам прызнаў сваю віну, кампенсаваў прычыненую шкоду ў поўнай суме і звярнуўся з прашэннем аб памілаванні.

На прапанову Камісіі аб пытаннях памілавання пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Пісарык унёс добраахвотны ўнёсак у даход дзяржавы сумай 14 171 рубель.

Указам Лукашэнкі экс-старшыня райвыканкама быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці паводле ч 3 арт 424 КК і ч 3 арт 426 КК, а пракуратура Берасцейскай вобласці спыніла справаводства паводле крымінальнай справы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках