3 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хартыя-97» дапамагла рабочым менскага СУ-25 вярнуць свае грошы

«Хартыя-97» дапамагла рабочым менскага СУ-25 вярнуць свае грошы

Дзякуючы публікацыі на сайце, будаўнікі атрымалі свае камандзіровачныя.

12 верасня на сайце сharter97.org быў апублікаваны ліст нашага чытача, падставай для якога стала нявыплата заробкаў і камандзіровачных выдаткаў. Чытач распавёў пра «камандзіроўкі» ў Расею за $11 на дзень. Гісторыя атрымала розгалас і сёння мы атрымалі ліст чытача з удзячнасцю за публікацыю:

- Дзякуючы публікацыі Вамі нашага ліста, СУ-25, адзінае з усіх СУ «Мінскпрамбуд», выплацілі заробкі працоўным і камандзіровачныя за ліпень і жнівень. Гэта адбылося літаральна цягам тыдня. Камандзіровачныя выплацілі па 11 даляраў ЗША за дзень знаходжання ў Расеі, пры пакладзеных 30 далярах ЗША на дзень. Над гэтым пытаннем яшчэ працуюць Менгарвыканкам і Менсацзабеспячэнне – праўда, ужо месяц безвынікова.

Дзякуй за дапамогу!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках