3 траўня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік «Яндэкса» паабяцаў плюнуць Пуціну ў твар

15
Супрацоўнік «Яндэкса» паабяцаў плюнуць Пуціну ў твар

Візіт кіраўніка РФ у офіс кампаніі суправаджаўся шэрагам інцыдэнтаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыехаў у офіс «Яндэкса», каб павіншаваць кампанію з 20-годдзем. Пуціну пакажуць праект беспілотнага аўтамабіля.

Як паведамляе «Медуза», адміністрацыя прэзідэнта рэкамендавала супрацоўнікам «Яндэкса» не прыбірацца на сустрэчу з прэзідэнтам. Таксама ў той частцы бізнэс-цэнтра, куды прыехаў Пуцін, увялі ўваход па пашпартах. Гэтым займалася ФСО.

Як мінімум аднаго супрацоўніка кампаніі - Аляксея Сакірку - не пусцілі на працу, бо ён знаходзіцца ў нейкіх «чорных спісах». 16 верасня Сакірка, які, мяркуючы з Фэйсбуку, не раз удзельнічаў у апазіцыйных акцыях, пісаў, што калі ўбачыць Пуціна ў офісе, плюне яму ў твар.

У апошнія паўгадзіны перад прыездам Пуціна супрацоўнікам забаранілі ўставаць з месцаў, аж да забароны на наведванне прыбіральні, распавяла крыніца «Медузы» ў кампаніі. З яе слоў, у офісе вельмі шмат незадаволеных. Са слоў суразмоўцы «Медузы», афіцыйна супрацоўнікам нават дазволілі не прыходзіць на працу наогул.

Як пісалі «Ведомости», ідэя з наведваннем «Яндэкса» прэзідэнтам нарадзілася ў адміністрацыі прэзідэнта. Супрацоўнікі гэтай структуры займаліся арганізацыяй візіту.

Пошукавік «Яндэкс» быў прадстаўлены 23 верасня 1997 года. Цяпер гэта адна з самых вялікіх тэхналагічных кампаній у Расеі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у 2014 годзе заяўляў, што «Яндэкс» зазнае ўплыў з боку заходніх інвестараў. Пуціна таксама не задавальняла, што сэрвіс «Яндекс.Новости» чытаюць мільёны людзей, пры гэтым ён не мае рэгістрацыі СМІ і не нясе адпаведнай адказнасці. Пасля з гэтага сэрвісу - паводле закона аб навінавых агрэгатарах - прыбралі выданні, якія не маюць рэгістрацыі СМІ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках