3 траўня 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Малдовы паўторна прыняў адхіленыя Дадонам законы

8
Парламент Малдовы паўторна прыняў адхіленыя Дадонам законы

Адпаведна з Канстытуцыяй, яны зараз павінны быць зацверджаныя выканаўчай уладай.

Парламент Малдовы паўторна прыняў 12 законапраектаў, якія былі адхіленыя прарасейскім прэзідэнтам краіны Ігарам Дадонам, паведамляе dw.com.

За паўторнае прыняцце дакументаў у чацвер, 21 верасня, прагаласавалі 55 дэпутатаў ад кіроўнай кааліцыі. Усе астатнія фракцыі байкатавалі пасяджэнне, абвінаваціўшы кіроўную Дэмакратычную партыю ва ўзурпацыі ўлады ў краіне.

Ухваленыя парламентам законапраекты будуць ізноў накіраваныя прэзідэнту для прамульгацыі. Паколькі прэзідэнцкае вета пераадоленае, Дадон цяпер абавязаны зацвердзіць іх у якасці законаў.

Сярод дакументаў, прынятых паўторна парламентам Малдовы, - закон аб барацьбе з тэрарызмам, які прадугледжвае скарачэнне паўнамоцтваў прэзідэнта ў галіне барацьбы з тэрарызмам і кіравання адпаведнымі дзяржструктурамі, у тым ліку Службай інфармацыі бяспекі. Частка паўнамоцтваў прэзідэнта ў гэтай сферы пераходзіць да старшыні парламента.

Старшыня парламента Андрыян Канду выказаў задавальненне аператыўнай працай заканадаўчага органа. Каментуючы дзеянні апазіцыі, якая байкатавала галасаванне, спікер сказаў: «Гэта права апазіцыі. Яны наважыліся звярнуцца да такога палітычнага жэста, зразумеўшы, што ў іх няма аргументаў, а парламенцкая большасць паўторна прагаласуе за прынятыя законы. Мы маем свой парадак дня, узгоднены з нашымі партнёрамі і накіраваны на выкананне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках