3 траўня 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растове-на-Доне загарэўся дзесяціпавярховы гатэль

7
У Растове-на-Доне загарэўся дзесяціпавярховы гатэль
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Гэта ўжо трэці буйны пажар у Растове-на-Доне за апошні час.

Сёння блізу 14 гадзін у цэнтры Растова-на-Доне ў 10-павярховым будынку гатэля адбыўся моцны пажар, паведамляе Галоўнае ўпраўленне МНС Расеі.

Паводле паведамленняў ТАСС, ахвярамі пажару сталі два чалавекі: мужчына трыццаці гадоў і жанчына. Абодва яны працавалі ў адміністрацыі гатэлі. Пажару быў прысвоены трэці клас складанасці, плошча ўзгарання склала 840 кв. м. Агонь пашкодзіў легкавыя аўтамабілі, што стаялі побач з гатэлем. Цяпер пажар удалося лакалізаваць, у раёне ўзгарання ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У МНС не выключаюць, што адной з ахвяраў стаў адміністратар гатэлю. Адзначаецца, што ўзгаранне ўжо лакалізаванае. Пры гэтым плошча пажару - 840 квадратных метраў.

Для тушэння пажару ад МНС прыцягнуты 50 чалавек асабовага складу, 19 адзінак тэхнікі. З гатэля, суседніх дамоў і дзіцячага садка эвакуіраваны больш за 400 чалавек, у тым ліку 61 дзіця, піша РІА «Новости».

Карэспандэнт ТАСС з месца падзей паведамляе, што пацярпелі сем прыпаркаваных побач з гатэлямі машын, згарэлі тры аўтамабілі, чатыры пашкоджаныя.

Пажар таксама закрануў дах і гарышчы Данскага дзяржаўнага казацкага інстытута харчовых тэхналогій і бізнэсу, заявіла дырэктарка інстытута Наталля Рыжкова.

- У нас трохі закранула дах, у трох месцах было ўзгаранне, але пажарныя хутка выявілі і патушылі, пажару ў нас не адбылося. Будынак моцна задымлены, але ўсіх паспелі эвакуіраваць, - удакладніла Рыжкова.

Будынак абгарэў цалкам, практычна знішчаны дах, цяпер яе актыўна заліваюць трыма гідрантамі.

Гэта ўжо трэці буйны пажар у Растове-на-Доне за апошні час, піша РІА «Новости». У канцы жніўня моцны пажар узнік у прыватных дамах у раёне Тэатральнага спуску побач з галоўнай плошчай Растова-на-Доне. Агонь пашкодзіў амаль 120 будынкаў, з якіх каля 100 жылых. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 58 чалавек, дзевяць былі шпіталізаваны. Пры разборы завалаў было знойдзена цела мужчыны.

Напярэдадні агонь ахапіў у горадзе тры прыватныя дамы на плошчы 250 квадратных метраў: адзін будынак згарэў цалкам, частковыя пашкоджанні атрымалі прыватны і шматкватэрны дом. Блізу 20 чалавек было эвакуявана, ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках