3 траўня 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у «Яндэксе»: усім заставацца на месцах!

5
Пуцін у «Яндэксе»: усім заставацца на месцах!
Фота: EPA

Карыкатурыст Сяргей Елкін адлюстраваў візіт прэзідэнта РФ у офіс кампаніі.

Супрацоўнікам «Яндэкса» ў Маскве забаранілі ўставаць з працоўных месцаў перад прыездам у офіс кампаніі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша «Нямецкая хваля». Сімвалічна, мяркуе карыкатурыст Сяргей Елкін.

21 верасня Пуцін прыехаў у офіс «Яндэкс», каб павіншаваць кампанію з 20-годдзем, у сувязі з чым былі прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, а некаторых супрацоўнікаў не пусцілі на працу, паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле інфармацыі «Ведомостей», ідэя візіту належыць адміністрацыі прэзідэнта. Экспэрты лічаць, што такім чынам Пуцін можа дапамагчы прыцягнуць на выбары «праўладнага мадэрнісцкага выбарца».

Як паведаміла выданне The Bell са спасылкай на крыніцы, супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта РФ рэкамендавалі работнікам «Яндэкса» спецыяльна не прыбірацца, каб Пуціна атачалі «маладыя і аптымістычныя асобы», а ўся абстаноўка была максімальна набліжаная да рэальнага жыцця.

Напярэдадні прыезду прэзідэнта супрацоўнікаў папярэдзілі пра магчымыя праблемы з працай Wi-Fi і сотавай сувяззю. Многія рэстарацыі і кавярні ў бізнэс-цэнтры «Яндэкса» зачынілі, а аўтамабілі на падземнай паркоўцы старанна абследавалі спецыялісты, таму супрацоўнікам парэкамендавалі дабірацца да працы на грамадскім транспарце альбо з'ехаць з працы раней. Іх таксама папрасілі не замыкаць тумбачкі і шафы, каб супрацоўнікі Федэральнай службы аховы маглі іх праверыць.

Супрацоўнік кампаніі «Яндэкс» Аляксей Сакірка паведаміў у Facebook, што ў дзень візіту прэзідэнта яго не пусцілі на працу, бо ён знаходзіцца ў «нейкіх ФСАшных чорных спісах».

Магчыма, гэта звязана з тым, што 16 верасня Сакірка напісаў: «калі я ўбачу Пуціна ў нас у офісе на блізкай адлегласці, плюну яму ў твар».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках