3 траўня 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Міністэрства абароны Латвіі: На вучэннях «Захад-2017» адпрацоўвалася блакада Балтыйскага рэгіёна

Кіраўнік Міністэрства абароны Латвіі: На вучэннях «Захад-2017» адпрацоўвалася блакада Балтыйскага рэгіёна
ФОТА: BYMEDIA

У Міністэрстве абароны Латвіі будуць праводзіць дэталёвы аналіз сумесных вайсковых вучэнняў РФ і Беларусі.

У Міністэрстве абароны Латвіі будуць праводзіць дэталёвы аналіз сумесных вайсковых вучэнняў Расеі і Беларусі «Захад-2017», аднак многія прыёмы, выкарыстаныя падчас манеўраў, сведчаць пра тое, што разыгрываўся сцэнар ізаляцыі Балтыйскага рэгіёну, заявіў агенцтву BNS латвійскі міністр абароны Райманд Бергманіс, паведамляе interfax.by.

«Ацэньваючы агульную карціну, па-мойму, адпрацоўваліся шматлікія элементы блакады Балтыйскага рэгіёну», - заявіў міністр.

З ягоных слоў, хоць галоўная фаза вучэнняў завяршылася ў мінулую сераду, актыўнасць узброеных сіл Расеі нікуды не дзенецца. «Цяпер трэба сачыць за тым, як будзе выконвацца сказанае Лукашэнкам, што да 30-га чысла ўсе падраздзяленні расейскіх Узброеных сіл павінны пакінуць тэрыторыю рэспублікі», - дадаў міністр.

Бергманіс адзначыў, што вялікая ўвага была прыцягнутая да саміх вучэнняў, аднак больш важна, што адбывалася да і пасля іх.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках