30 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На помніку Міхаілу Калашнікаву знайшлі схему нямецкага аўтамата

44
На помніку Міхаілу Калашнікаву знайшлі схему нямецкага аўтамата

Аўтар згаданага нямецкага аўтамата - Хуга Шмайсэр.

На помніку савецкаму канструктару-збройніку Міхаілу Калашнікаву, які днямі адкрылі ў цэнтры Масквы, знайшлі схему нямецкага аўтамата часоў Другой сусветнай вайны STG 44. На гэтую скандальную дэталь звярнуў увагу гісторык Юрый Пашолак. Ён змясціў фота на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» і напісаў каментар: «Толькі не кажыце, што гэта яны выпадкова. За такое трэба біць, балюча і прылюдна. Гэта хлопчыкі-скульптары!». Больш здымкаў глядзіце тут. Скульптарам з'яўляецца Салават Шчарбакоў. Схема знаходзіцца на задняй частцы манумента. Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.

Вядома, што згаданы нямецкі аўтамат быў распрацаваны канструктарам Хуга Шмайсэрам падчас вайны. У паваенны час Шмайсэра вывезлі ў СССР, дзе ён працаваў паводле сваёй спецыяльнасці. Створаны ў Савецкім Саюзе аўтамат Калашнікава вонкава нагадвае StG 44, хоць адрозніваецца прынцыпам працы, адзначае meduza.io.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках