1 траўня 2024, Серада, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўладальнікі «Тэсла»: Аўтамабіль у абслугоўванні - амаль бясплатны

41
Беларускія ўладальнікі «Тэсла»: Аўтамабіль у абслугоўванні - амаль бясплатны

Уладальнікі электракараў распавялі, чаму пры гэтым іх так мала ў краіне.

Увесь свет перажывае электракаравы бум, але не Беларусь. Да прыкладу, ва Украіне за першае паўгоддзе зарэгістравалі больш за 1 500 электракараў, а ў Беларусі кіроўцы не спяшаюцца перасаджвацца ў экалагічныя і эканамічныя аўтамабілі, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

Электракар сапраўды выдатны: зарадка на 100 кіламетраў каштуе Br 1,5, аналагічны магутнасцю «Ягуар» або «БМВ» спажывае 16 літраў паліва, або Br 20 на тыя ж 100 кіламетраў. Выгада відавочная.

«Аўто чыстыя і зручныя, практычна не патрабуюць выдаткаў на эксплуатацыю. Ім патрэбна замена калодак, па меры зносу, замяніць шчоткі дворнікаў, і батарэйку ключоў мяняць. І ўсё абслугоўванне », - распавядае Дзмітрый Пляганскі, уладальнік «Тэслы».

Але ці прыйшоў у Беларусі час электракараў?

Цяпер у Менску ўсяго 6 грамадскіх станцый сілкавання, а ў краіне агульная колькасць - блізу 30-ці, многія з іх часова не працуюць.

Еўрапейскія дзяржавы ўсяляк імкнуцца стымуляваць распаўсюджванне электракараў: шмат дзе ёсць бясплатная ці льготная магчымасць падсілкаваць аўтамабіль, бясплатныя паркоўкі ў цэнтрах гарадоў, магчымасць карыстацца паласой руху, разлічанай на грамадскі транспарт і.т.п.

«Калі не дзяржава, то хто створыць умовы, нейкія льготы для ўстаноўкі гэтых станцый, механізм кампенсацыі электраэнэргіі, для тых хто падсілкоўвае электрамабілі, павінны быць нейкія ўмовы», - упэўнены Артур Туманаў, яшчэ адзін шчаслівы карыстальнік электрамабіля ад кампаніі Ілона Маска.

Кошты на электракары істотна зніжаюцца

На другасным рынку з'яўляецца шмат бюджэтных варыянтаў.

Электракар. У 2015 годзе. €6300. У Еўропе купіць недарагі электрамабіль на другасным рынку цалкам рэальна. Але калі перавезці яго сюды, да кошту трэба дадаць выплаты дзяржаве.

Для фізічных асоб - мыта - 17%, плюс - падатак на дададзены кошт: на аўтамабіль да трох гадоў ён складае 54% ад мытнага кошту (гэты кошт вызначаецца самой мытняй і можа сур'ёзна адрознівацца ад рынкавага), або 48%, калі кошт аўтамабіля вышэйшы за €8500, на аўтамабіль ад 3 да 5 гадоў ПДВ - 20%. Яшчэ ўлічыць утылізацыйны збор - $250-400 у залежнасці ад узросту.

У рэшце выходзіць зусім не бюджэтна

Таксама страхоўка на электракары амаль удвая даражэйшая, чым на звычайныя аўтамабілі.

Але замест таго, каб спрыяць распаўсюджванню экалагічных і эканамічных аўтамабіляў у нашай краіне, дзяржава стварае перашкоды, якія становяцца вызначальнымі пры выбары сродку перамяшчэння.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках