30 красавiка 2024, aўторак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: Хутка Польшча цалкам вызваліцца ад расейскага газу

2
Вітольд Вашчыкоўскі: Хутка Польшча цалкам вызваліцца ад расейскага газу
ВІТОЛЬД ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Пасля 2022 года Польшча не павінна прадаўжаць газавы кантракт з Расеяй.

Пасля 2022 года Польшча хоча стаць цалкам незалежнай ад расейскага прыроднага газу. Такую заяву зрабіў на заканчэнне свайго візіту ў ЗША міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле ягоных слоў, Варшава можа не падоўжыць кантракт з Расеяй, падпісаны былым міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўляком у 2010 годзе:

«Мы імкнемся да таго, каб да 2022 года мець магчымасць імпартаваць газ з іншых, палітычна бяспечных крыніц, якія дазволяць нам пазбегнуць палітычна матываваных дзеянняў Расеі, якія мелі месца, напрыклад, у дачыненні да Украіны ці Беларусі. Чакаецца, што будзе пашыраны тэрмінал звадкаванага газу ў Свінавуйсці, а таксама будзе прасоўвацца праект Baltic Pipe».

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, польскі ўрад у стане выканаць усе тэрміны, звязаныя з адмовай Польшчы ад расейскіх газавых паставак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках