30 красавiка 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Каткавец вяртаецца?

25
Надзея Каткавец вяртаецца?
НАДЗЕЯ КАТКАВЕЦ
ФОТА: BELGAZETA.BY

У калідорах улады пайшла пагалоска пра вяртанне «гарадзецкай лэдзі».

Прычым не выключана, што менавіта ў тую структуру, з якой сышла. Але ў іншае крэсла - вышэй.

Нагадаем, што 8 верасня намесніцу кіраўніка справамі Надзею Каткавец прэзідэнцкім указам вызвалілі ад пасады. Пра прычыны, з якіх Надзея Мікалаеўна пакінула сваё крэсла, нічога не паведамлялася, піша belaruspartisan.org.

Сёння тыя, хто мае дачыненне да Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, чакаюць вяртання Надзеі Каткавец - ужо ў якасці новай кіраўніцы спраў Лукашэнкі. Ці будзе падпісаны ўказ аб вызваленні даволі вядомага Віктара Шэймана, і з якой фармулёўкай яго вызваляць ад пасады - мабыць, стане вядома ўжо найбліжэйшым часам.

Варта заўважыць, што былі выпадкі, калі Віктара Шэймана здымалі з высокіх пасад, і здавалася, што за гэтай адстаўкай рушыць следам як мінімум гучны працяг. Так было, напрыклад, у 2000 годзе, калі Шэймана знялі з пасады дзяржсакратара Савета Бяспекі. Напярэдадні тады сваіх пасадаў пазбавіліся кіраўнік КДБ Мацкевіч і генпракурор Бажэлка. Але...

Праз некалькі дзён Шэймана прызначылі генеральным пракурорам краіны.

Таму калі Шэйман найбліжэйшым часам і вызваліць крэсла кіраўніка спраў прэзідэнта, то наўрад ці ён застанецца без працы...

Дарэчы, Надзея Каткавец - не адзіная вядомая чыноўніца, каго людскія чуткі ўсаджваюць на месца Шэймана. Не выключана, што ва ўладу могуць вярнуцца і некаторыя іншыя прыкметныя персоны з былога найбліжэйшага атачэння правадыра дзяржавы...

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках