30 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе бабіна лета

21
У Беларусь ідзе бабіна лета

Цудоўнае надвор'е будзе не толькі ў гэтыя выходныя.

Дзень восеньскага раўнадзенства адзначыцца пачаткам працяглай хвалі бабінага лета. Дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону ў выходныя дні надвор'е будзе «мільён на мільён» - гэта калі на небе мала аблокаў, яркае сонца, выдатную бачнасць і інтэнсіўны прагрэў паветра. Пра гэта tut.by расказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў «Белгідрамета» Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Плануйце свой адпачынак на выходныя з улікам ідэальных метэаўмоў», - адзначыў ён.

У суботу, 23 верасня, пераважна без ападкаў, толькі на поўдні Беларусі будзе адчувацца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу, які сыходзіць. Там і пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўночы ад + 7°С на поўначы да +16°С на поўдні, удзень +17... 23°С.

У сталіцы ў суботу прагназуецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў Тэмпература ўночы +9...11°С, удзень +18... 20°С.

У нядзелю, 24 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўночы +6...13°С, удзень +14... 21°С.

У Менску ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў тэмпература ўночы +8... 10°С, удзень +17... 19°С.

Такім жа будзе і пачатак наступнага тыдня.

У панядзелак, 25 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе Беларусі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўночы +5... 12°С, удзень +14... 21°С.

26-27 верасня - пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай слабы туман. Тэмпература ўночы +4... 11°С, максімальная ўдзень +15... 20°С.

У чацвер, 28 верасня, таксама без ападкаў. Уночы і раніцай слабы туман. Тэмпература ўночы +3... 10°С, удзень +13... 19°С.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках