30 красавiка 2024, aўторак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус узяўся за баранавіцкіх дарожнікаў

4
Мікалай Чарнавус узяўся за баранавіцкіх дарожнікаў
МІКАЛАЙ ЧАРНАВУС
ФОТА: RACYJA.COM

Актывіст збірае подпісы з патрабаваннем правесці рамонт дарог.

Баранавіцкі актывіст АГП Мікалай Чарнавус прадашжае збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваннем правесці рамонт дарог, піша ucpb.org.

«Падымаю пытанне высокіх бардзюраў, нязручных для бацькоў з вазкамі, састарэлых грамадзян, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, - звяртаецца праз «Фэйсбук» да жыхароў Баранавічаў актывіст АГП. - Заклікаю ініцыятыўных жыхароў паставіць подпісы пад зваротам да ўлады. Таксама хачу падняць пытанне рамонту дарожнага пакрыцця. Напрыклад, вул. Гагарына. Свежы асфальт. Яшчэ не паспелі разрэзаць стужачку, а лужыны як былі на старым пакрыцці, так і засталіся на новым. Пытанне: якую якасць гарантуе дарожнае прадпрыемства, з якім улада ўклала дамову? Якую гарантыю дае прадпрыемства на сваю працу? Усіх неабыякавых заклікаю падтрымаць зварот!

Мае кантакты: мтс 52 94 094, vel 646 13 67. Тэлефануйце!»

Са слоў Мікалая Чарнавуса, пад зваротам ужо падпісаліся некалькі дзясяткаў чалавек. Праз тыдзень баранавіцкія актывісты плануюць перадаць зварот старшыні Баранавіцкага райвыканкама Васілю Хваціку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках