30 красавiка 2024, aўторак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прайшла ў фінал міжнароднага конкурсу оперных спевакоў

1
Беларуска прайшла ў фінал міжнароднага конкурсу оперных спевакоў

Гэты турнір супастаўны па ўзроўні з Чэмпіянатам Еўропы ў футболе.

У эфіры навіны музыкі. Мала хто ведае, але ў свеце штогод праводзіцца конкурс на найлепшую дэманстрацыю галасавых звязак у оперным мастацтве. Ну, каб вы разумелі, калі параўноўваць гэты конкурс са спортам, у галаву адразу прыйдзе нешта тыпу чэмпіянату Еўропы ў футболе. Дык вось мы вельмі ганарымся за Маргарыту Ляўчук, салістку музычнага дома «Класіка» Вялікага тэатра Беларусі, якая змагла прайсці ў фінал гэтага опернага конкурсу, піша сайт kyky.org.

Фінал конкурсу пройдзе ўжо сёння, 22 верасня, у Вільні. Калі вы ўжо не паспяваеце на цягнік да Вільні, можаце проста паглядзець жывую трансляцыю. А калі ёсць жаданне падтрымаць нашу дзяўчыну, можаце прагаласаваць за яе ў конкурсе сімпатый гледачоў. Маргарыта - і праўда вельмі сімпатычная паненка, чаму б і не.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках