30 красавiка 2024, aўторак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў здзівіўся стратам вады ў «Менскводаканале»

28
Кабякоў здзівіўся стратам вады ў «Менскводаканале»

У сістэме «Менскводаканала» страты ачышчанай вады складаюць амаль чвэрць усяго аб'ёму - 23%.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас наведвання прадпрыемства.

«Па Менску зараз страты вады 23% - гэта ўявіць цяжка. Практычна чвэрць усяго аб'ёму вады сыходзіць невядома куды. Мы яе здабылі, падалі, ачысцілі - і страцілі», - перадае БелТА абурэнне кіраўніка ўрада. Кабякоў даручыў навесці парадак у гэтым.

Дырэктар «Менскводаканала» Алег Аўруцін прызнаў наяўнасць праблемы. Ён заявіў, што прадпрыемства працуе над яе развязаннем. «Камунікацыі ўсе праходзяць пад зямлёй, у Менску яны размешчаны цесната, і аварыю можна не заўсёды ўбачыць. Ёсць сучасны комплекс, які дазваляе пад зямлёй шукаць схаваныя ўцечкі. Мы абследуем 500 км сетак у год, сёлета павінны выйсці на 550 км, і гэта дае свае вынікі", - патлумачыў ён.

Аўруцін дадаў, што з названых 23% страт ад 10% да 15% - гэта страты ўнутры дамоў. «Гэта стойкі і магістралі, якія працякаюць, паказанні, якія жыхары заяўляюць несвоечасова. Мы правялі эксперымент у раёне Зялёнага Луга і пераканаліся, што з 23% толькі блізу 3-7% прыходзілася на сеткі водазабеспячэння», - заявіў кіраўнік «Менскводаканала».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках