17 красавiка 2025, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google не выдаў беларускім уладам звесткі рахунка карыстальніка

9
Google не выдаў беларускім уладам  звесткі рахунка карыстальніка

За першае паўгоддзе 2017 года ў кампанію прыйшоў адзін афіцыйны запыт ад беларускіх дзяржаўных органаў, і яго не задаволілі.

Зварот тычыўся аднаго ўліковага запісу. Google не стала раскрываць на запыт ніякія звесткі карыстальніка. Кампанія не паказала, для чаго патрэбна была інфармацыя карыстальніка, і аднесла дакумент да катэгорыі «іншыя юрыдычныя запыты», паведамляе tut.by.

«Мы разглядаем кожны атрыманы запыт на адпаведнасць прававым нормам і палітыцы Google, - тлумачаць прадстаўнікі кампаніі. - Калі мы адчуваем, што запыт занадта шырокі і патрабуе занадта шмат інфармацыі, мы імкнемся яго звузіць».

Каб атрымаць ад Google інфармацыю пра карыстальніка, дзяржаўная ўстанова павінна прадставіць прадугледжаны законам дакумент: позву ў суд, пастанову суда або ордэр на ператрус. У залежнасці ад дакумента кампанія можа раскрыць уладам рэгістрацыйныя звесткі карыстальніка, адзнакі часу і IP-адрасы з якіх выконваўся ўваход, а таксама змест лістоў або аплатную інфармацыю.

Улады ЗША за паўгода адправілі ў Google 16 тысяч запытаў на звесткі карыстальнікаў (81% задаволілі), Расеі - 318 запытаў (задаволілі 10%), Польшчы - 448 запытаў (40% задаволілі), Украіны - 7 запытаў (задаволілі 14%).

Беларускія міністэрствы звярталіся ў Google па звесткі карыстаальнікаў ўсяго два разы: у першай палове 2016 года і ў першай палове 2017 - і абодва разы атрымалі адмову. Не атрымалася ў афіцыйных асоб і выдаліць відэа з YouTube праз афіцыйны запыт у кампанію ў мінулым годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках