4 траўня 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Віцебскія Курапаты» могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус

1
«Віцебскія Курапаты» могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус
ФОТА: ВОЛЬГА ВІЦЕБСКАЯ

Месца ля вёскі Хайсы Віцебскага раёна могуць быць прызнаныя мемарыяльнымі.

«Віцебскія Курапаты» могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус. Пра гэта гаворыцца ў адказе з Віцебскага абласнога савета, які атрымаў старшыня мясцовай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Як вядома, масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі знойдзены ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. У траўні 2017-га там працавалі супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алег Іоў і байцы 52-га пошукавага батальёна. Яны знайшлі чарапы з агнястрэльнымі раненнямі, гільзы, абутак, манеты. Справаздачы цяпер вывучаюць віцебскія ўлады. Прызначаны яшчэ шэраг спецыяльных даследаванняў і экспертыз, паводле вынікаў якіх і будзе прынятая пастанова адносна надання гісторыка-мемарыяльнага статусу.

Аб масавых расстрэлах, якія адбываліся ў 1930-я гады, расказвалі жыхары вёскі Хайсы і навакольных населеных пунктаў. Мясцовыя ўлады паставіліся да гэтага сур'ёзна пасля таго, як у лесе пачалі знаходзіць усё новыя невядомыя масавыя пахаванні. Аднак пакуль ушанаваннем памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій займаюцца толькі грамадскія актывісты з ініцыятывы «Хайсы». Яны ўсталявалі ў лесе некалькі дзясяткаў мемарыяльных крыжоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках