4 траўня 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады патрабуюць датэрмінова аплаціць падатак на нерухомасць

24
Улады патрабуюць датэрмінова аплаціць падатак на нерухомасць

Беларусаў падганяюць з падаткам на нерухомасць і зямлю.

Падаткавікі нагадваюць фізічным асобам, што зямельны падатак і падатак на нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада, але просяць паспяшацца і зрабіць гэта «наўпрост цяпер». «У пазбяганне ўзнікнення праблемных пытанняў просім не адкладаць выплату на апошні дзень, а заплаціць ужо проста цяпер», - адзначылі tut.by ў інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

У падатковай удакладняюць, што выплаціць збор можна ўсякім зручным для аплатнікаў спосабам: гатоўкай праз банк, пошту, падатковую інспекцыю, а таксама пасялковы, сельскі выканаўчы і распарадчы орган.

Унесці падатак таксама можна праз інтэрнэт-банкінг або інфа-кіёск. «Фізічныя асобы - чальцы гаражных кааператываў і садаводчых таварыстваў могуць унесці падаткі ў касу гэтых арганізацый», - дадалі ў інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

- Калі фізічнай асобе не ўручылі паведамленне на выплату зямельнага падатку або падатку на нерухомасць за гэты год або фізічнай асобе, якая мае права на льготы ў падатках, такія льготы не нададзеныя, такім асобам неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб'екта нерухомасці для ўдакладнення звестак аб аб'ектах нерухомасці або атрымання падатковых ільгот, - удакладнілі ў інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках