25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: 25 сакавіка - Дзень яднання беларусаў

12
Павел Севярынец: 25 сакавіка - Дзень яднання беларусаў
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Выхад 25 сакавіка ў цэнтр Менска - важнае нацыянальнае дзеянне.

Пра значэнне святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў цэнтры Менска ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавёў сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец.

- Што для беларусаў значыць дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі?

- 100 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, беларусы з розных партый, плыняў, груп аб'ядналіся для таго, каб абараніць незалежнасць нашай краіны. Тады гэта быў кульмінацыйны момант у гісторыі Беларусі. Перад значнасцю падзеі адступілі ўсе рознагалоссі. Левыя і правыя, вайскоўцы і сяляне - усе запатрабавалі незалежнасці Беларусі!

Гэта быў момант у чымсьці нават звышнатуральнага аб'яднання народа, які заўсёды быў падзелены. 100-я ўгодкі БНР - важная дата аднаўлення дзяржаўнасці. Тады, у 1918 годзе, абвяшчэнне незалежнасці стала вялікім святам яднання, які стаў маяком, які свеціцца падчас страшных выпрабаванняў, войнаў, савецкага таталітарнага рэжыму. Я ўпэўнены, што гэтая вялікая дата застанецца ў стагоддзях. Нашаму пакаленню неймаверна пашанцавала - мы жывем у эпоху стагоддзя БНР. Сотні тысяч беларусаў будуць святкаваць гэты дзень!

- Чаму, на ваш погляд, важна ў гэты дзень выйсці ў цэнтр Менска?

- Відавочна, што Дзень Волі сёлета трэба ўрачыста адсвяткаваць. 25 сакавіка важна паказаць, што мы не баімся ні існага рэжыму ў краіне, ні імперыі.

Мы - годныя нашчадкі тых людзей, якія абвяшчалі 100 гадоў таму незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Хай ужо трэцяе дзясяцігоддзе ў краіне кіруе рэжым, са сваіх кіпцюроў нас не адпускае імперыя, нягледзячы на гэта, мы выходзім на плошчы і вуліцы, каб паказаць, што мы ёсць, што нарэшце гэтая краіна будзе нашай.

А датуль, пакуль людзі выходзяць - Беларусь жыве! Трэба трымаць лінію фронту на вуліцы, каб яна не праходзіла па кватэрах.

Інакш, проста будуць заходзіць у дамы і выцягваць з пасцеляў, як у 1937-м годзе. Таму, выхад у цэнтр Менска 25 сакавіка - гэта важнае нацыянальнае дзеянне для кожнага беларуса. Тыя, хто выйдуць на Плошчу 25 сакавіка - будуць героямі найноўшага часу. Хачу звярнуцца да беларусаў: Калі хочаш быць героем, прыходзь 25 сакавіка на Плошчу!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках