3 траўня 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёта Андрэя Бяляўскага прысудзілі да года «хатняй хіміі»

4
Патрыёта Андрэя Бяляўскага прысудзілі да года «хатняй хіміі»
АНДРЭЙ БЯЛЯЎСКІ

Андрэй Бяляўскі мае намер абскардзіць прысуд у Менскім гарадскім судзе.

У судзе Ленінскага раёна Менску 12 студзеня агучаны прысуд паводле справы менскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, паведамляе spring96.org.

Суддзя Марына Запаснік абвясціла: прызнаць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага вінаватым паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса («Незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў») і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

На ўчарашнім пасяджэнні менавіта такое пакаранне запатрабаваў дзяржабвінаваўца - пракурор Аляксей Кісляк.

Сам Андрэй Бяляўскі цалкам прызнаў сваю віну ў захоўванні боепрыпасаў - патрона ад аўтамата Калашнікава і ў апошнім слове заявіў, што ўсвядоміў свае дзеянні і раскайваецца.

Андрэй Бяляўскі мае намер абскардзіць прысуд у Менскім гарадскім судзе.

Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - «Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і арт. 287 Крымінальнага кодэксу - «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы паводле арт. 287 КК. Падчас ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены спраўны патрон.

12 снежня Следчы камітэт выставіў абвінавачванне маладому чалавеку паводле ч. 2 арт. 295 КК РБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках