25 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантынентальны кубак: «Юнацтва» атрымала другую перамогу ў суперфінале

2
Кантынентальны кубак: «Юнацтва» атрымала другую перамогу ў суперфінале

Беларускія хакеісты былі мацнейшыя за брытанцаў.

На "Чыжоўцы-Арэне" закончыўся чацвёрты матч суперфіналу Кантынентальнага кубка. "Юнацтва" добра патрапала нэрвы заўзятарам, з велізарнай цяжкасцю зламаўшы супраціў брытанскага "Шэфілда Стылерза" - 5:4, паведамляе «Прессбол».

Пераможную шайбу ўкраінскі легіянер беларускага клуба Андрэй Міхно закінуў толькі за дзве з паловай хвіліны да заканчэння трэцяга перыяду.

Такім чынам, лёс галоўнага трафея вызначыцца ў астатні дзень суперфіналу. Прыз дастанецца пераможцу сустрэчы "Юнацтва" - "Намад".

Юнацтва - Шэфілд - 5:4 (2:2, 1:1, 2:1)

Шайбы: 1:0 - Прэтнар (Міцкевіч, 3.28). 2:0 - Антонаў (8.51 - больш). 2:1 - М.Рой (Фрэтэр, Ямцін, 13.08 - больш). 2:2 - М.Рой (Аарсэн, 18.18). 3:2 - Кагалым (Развадоўскі, 23.07). 3:3 - Мэтэсан (Уолес, 24.37). 4:3 - Яфіменка (Парфеявец, Плотнікаў, 43.07). 4:4 - Мэтэсан (Уолес, 52.13). 5:4 - Міхно (Корса, Развадоўскі, 57.33).

Табліца: Юнацтва - 6 (2), Намад - 5 (2), Рытэн - 1 (2), Шэфілд - 0 (2).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках