29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Баранавіцкім гарвыканкаме ўсталявалі відэасцяну за $16 тысяч

25
Фотафакт: у Баранавіцкім гарвыканкаме ўсталявалі відэасцяну за $16 тысяч
ФОТА: INTEX-PRESS.BY

Купля відэасцяны выклікала здзіўленне ў многіх гараджан.

Аўкцыён для набыцця Баранавіцкім гарвыканкамам камплекту абсталявання для відэасцяны (уключаючы ўстаноўку і наладку) адбыўся ў лістападзе 2017 года. Прэтэндэнтаў было некалькі, і перамога ў аўкцыёне дасталася кампаніі, якая прапанавала за відэасцяну самы нізкі кошт - ТАА «Учпромтехно», паведамляе intex-press.by са спасылкай на сайт Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Згодна з пратаколам падвядзення вынікаў аўкцыёну новае абсталяванне і ягоная ўстаноўка каштавалі Баранавіцкаму гарвыканкаму 31 960 рублёў, або прыкладна 16 тысяч даляраў у эквіваленце. Пры гэтым першапачаткова гарадскія ўлады гатовыя былі выкласці за відэасцяну больш - 40 тысяч рублёў. Аднак падчас таргоў кошт упаў.

Нагадаем, новую тэхніку гарадскія ўлады плануюць выкарыстоўваць для дэманстрацыі рознага кшталту графікі, слайдаў, відэафільмаў.

Купля відэасцяны выклікала здзіўленне ў многіх гараджан. Хоць для гарадскога бюджэту гэта не вельмі вялікія сродкі, аднак у горадзе ёсць важныя аб'екты, грошай у мясцовым бюджэце на якія не знаходзіцца гадамі.

ФОТА: INTEX-PRESS.BY

Ужо некалькі гадоў ідуць размовы аб будаўніцтве ў Баранавічах прытулку або пункту ператрымкі для бяздомных жывёлін. У нашым горадзе беспрытульныя жывёліны не атрымліваюць ніякай падтрымкі ад дзяржавы, больш за тое, у іх няма шанцу на выжыванне, калі яны трапяць у «рукі» дзяржаўных структур.

У чэрвені 2017 года, пасля візіту да гарадскіх уладаў, мясцовыя валанцёры атрымалі пісьмовы адказ, што «пытанне выдачы сродкаў для будаўніцтва гэтага аб'екта можа быць разгледжанае толькі пры ўмове перавыканання даходнай часткі гарадскога бюджэту, адсутнасці крэдыторскай запазычанасці і поўнага забеспячэння асігнаваннямі на кампенсацыю часткі выдаткаў арганізацый ЖКГ для выканання жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках