19 красавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх краінах дазволеныя і забароненыя біткойны

11
У якіх краінах дазволеныя і забароненыя біткойны

Паўночная Амэрыка і Заходняя Еўропа з'яўляюцца самымі спрыяльнымі рэгіёнамі для біткойн-дзейнасці.

Аналітычны рэсурс HowMuch апублікаваў карту краін свету, на якой адзначыў усе дзяржавы, дзе забароненыя і дазволеныя аперацыі з крыптавалютай.

У краінах зялёнага колеру (99 краін з 246) дазволеныя аперацыі з біткойнам, у аранжавых - няма замацаванага законам дазволу ці забароны, светла-ружовыя (7) - дазволеныя, але са значнымі абмежаваннямі, цёмна-ружовыя (10) - забароненыя.

Астатнія краіны (130) пафарбаваныя ў шэры колер, бо аб іх няма інфармацыі або ўрады гэтых краін не каментуюць стаўленне да крыптавалюты.

Паўночная Амэрыка і Заходняя Еўропа з'яўляюцца найбольш спрыяльнымі рэгіёнамі для біткойна. Блізкі Усход падзелены ў гэтым плане напалову: Ірак, Іран і Турцыя дапускаюць аперацыі з біткойнам, тады як Афганістан, Пакістан, Егіпет і Сірыя маюць абмежаванні ў выкарыстанні крыптавалют.

Краіны Усходу здаюцца больш замкнёнымі для лічбавых валют, чым краіны Захаду. На гэты момант Расея з'яўляецца найбольшай краінай, якая забараніла выкарыстанне біткойна, піша HowMuch.

У той жа час Кітай і Паўднёвая Карэя спрабуюць увесці абмежаванні для біткойна ў сваіх краінах. Такая пазіцыя гэтых краін прычынілася да нядаўняга падзення рынку крыптавалюты, падчас якога кошт біткойна абрынуўся да $ 10 тысяч, бо Кітай і Паўднёвая Карэя з'яўляюцца дзвюма найважнейшымі пунктамі для крыптавалютнага рынку, якія трымаюць значную частку ліквіднасці лічбавых валют.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках