26 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаночая каманда Беларусі ў індор-хакеі здабыла бронзу на ЧЕ

1
Жаночая каманда Беларусі ў індор-хакеі здабыла бронзу на ЧЕ
ФОТА: BELTA.BY

У матчы за трэцяе месца беларускі падолелі каманду з Чэхіі.

Жаночая каманда Беларусі ў індор-хакеі заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы ў Празе, падолеўшы ў матчы за бронзавыя ўзнагароды Чэхію - 5:3, піша БелТА.

Беларуская каманда пад кіраўніцтвам галандскага спецыяліста Хермана Круіса заняла другое месца ў папярэдняй групе турніру і выйшла ў паўфінал. На гэтай стадыі беларускі сустрэліся з Нямеччынай і саступілі з лікам - 4:5.

У матчы за трэцяе месца чэшскія хакеісткі адкрылі лік пасля розыгрышу са стандартнага становішча. Аднак дасведчаныя гульчыхі беларускай каманды неўзабаве перахапілі ініцыятыву. Дакладныя кідкі на рахунку Марыны Нікіцінай, Анастасіі Сыраежка, а Рыта Батура зрабіла галявы хет-трык у пераможнай гульні.

Чэмпіёнам Еўропы стала каманда Нямеччыны, якая сустрэлася ў фінале з Нідэрландамі. Асноўны час матчу закончыўся ўнічыю - 1:1, а ў серыі пасляматчавых булітаў мацнейшымі былі немкі - 2:1.

Каманда Беларусі ў індор-хакеі другім разам запар стала бронзавым прызёрам кантынентальнага форуму. Упершыню хакеісткі здабылі бронзавыя ўзнагароды ў 2016 годзе на хатнім турніры ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках