BBC: Сярод загінулых пры нападзе на гатэль у Кабуле дзевяць украінцаў
7- 21.01.2018, 21:41
- 31,884
Усяго ў кабульскім гатэлі загінула 14 замежнікаў.
Сярод загінулых пры нападзе баевікоў на гатэль Intercontinental Hotel у Кабуле было дзевяць грамадзян Украіны.
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Усяго загінула 14 замежнікаў - яшчэ адзін немец, адзін грэк і адзін казах. Двое забітых пакуль не ідэнтыфікаваныя.
Яшчэ 10 чалавек было паранена, у тым ліку шэсць праваахоўнікаў.
Увечары 20 студзеня ўзброеная група, якая складаецца прынамсі з чатырох чалавек, напала на гатэль Intercontinental Hotel у сталіцы Афганістана Кабуле і адкрыла агонь па гасцях гатэля. Паліцыя ачапіла тэрыторыю вакол будынка і ўступіла ў перастрэлку з баевікамі.
Напад доўжылася прыкладна 17 гадзін. Адказнасць узялі на сябе баевікі «Талібану».
Тэлеканал ToloNews са спасылкай на крыніцу паведаміў, што колькасць загінулых можа дасягаць 43 чалавек.