3 траўня 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падвысіла тарыфы на транспартаванне нафты

2
Беларусь падвысіла тарыфы на транспартаванне нафты

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 лютага.

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі транспартавання нафты праз магістральныя трубаправоды, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.

Гэта прадугледжана пастановай МАРГ №4 ад 15 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Дакументам устаноўлены тарыфы на паслугі транспартавання нафты праз магістральныя трубаправоды ААТ "Гомельтранснафта Дружба", размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.

У маршрутным кірунку Унеча (Высокае) - Адамава Застава устаноўлены тарыф за 1 т нета (без падатку на дададзеную вартасць) сумай 307,19 расейскага рубля, Унеча (Высокае) - Броды - 131,95 расейскага рубля.

Устаноўлены тарыфы на паслугі транспартавання нафты праз магістральныя трубаправоды ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у беларускіх рублях.

У маршрутным кірунку Рэчыца - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" тарыф за 1 т нета (без падатку на дададзеную вартасць) складае Br0,55, Рэчыца - Адамава Застава - Br8,13, Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр - Br0, 47, Рэчыца - Броды - Br1,16.

МАРГ устанавіў таксама тарыфы на паслугі транспартавання нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам.

У маршрутным кірунку Невель - Полацк - адкрытае акцыянернае таварыства "Нафтан" тарыф за 1 т нета (без падатку на дададзеную вартасць) складае 37,51 расейскага рубля, Унеча (Высокае) - Полацк - ААТ "Нафтан" - 144 расейскіх рублі , Унеча (Высокае) - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" - 65,47 расейскага рубля. Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 лютага 2018 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках